У Светлагорску аварыя на заводзе беленай цэлюлозы. Двое ў цяжкім стане

Жыхары Светлагорску паведамілі Радыё Свабодв, што на заводзе беленай цэлюлозы, што ў вёсцы Якімава Слабада каля гораду, здарылася аварыя, пацярпелі двое, іх стан цяжкі.

«Была нейкая паломка, мой брат — ён зваршчык, і ягоны калега — слесар працавалі там. Зрабілі што трэба, і апэратар пачаў запуск. Яны засталіся назіраць — каб усё было ў парадку. Ня ведаю, што там адбылося, але накапіўся шчолачны газ, і ён выбухнуў. Брат і слесар атрымалі апёкі.

Мой брат вельмі моцна пацярпеў, цяпер ён у рэанімацыі, выклікалі на дапамогу брыгаду з Гомеля, бо сказалі, што яго перавозіць нельга. У слесара апёкі ног, рукі і вачэй», — расказаў жыхар Светлагорску Андрэй.

Ягоны брат — 29-гадовы Аляксей Сасноўскі.

Дзяжурны на заводзе сказаў, што не ўпаўнаважаны даваць інфармацыю. Аднак пазней прадстаўнікі Следчага камітэту паведамілі, што адбыўся разрыў трубы з тэхнічнай вадкасцю. Два работнікі атрымалі апёкі і дастаўленыя ў бальніцу.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 30.07.2020

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.