
Па абароне гарадскіх насаджэнняў «Гарадскі Ляснічы»
Кампанія па абароне зялёных зон у гарадах сіламі гараджан. Сумеснымі намаганнямі мы захоўваем горад жывым! Калі вы таксама хочаце стаць абаронцам дрэў свайго горада і жадаеце ведаць іх гісторыю — далучайцеся!

Рабочая група «Ахова дзікай прыроды Беларусі»
Актывісты грамадскай кампаніі «У абарону беларускіх балот», якая была ініцыяваная ў 2011 годзе, паспяхова выратавалi ад торфаздабычы 8 тэрыторый і вырашылі працаваць не толькі з гэтымі балотамі, але і запаведнымі землямі ўвогуле.

Кампанія па захаванні клімату
Змена клімату — найбольш пагрозлівы выклік сучаснаму чалавецтву, і для Зялёнай сеткі гэтая тэма застаецца адной з прыярытэтных. Мэты кліматычнай кампаніі ўключаюць зніжэнне ўздзеяння на клімат і адаптацыю да ўжо існуючых кліматычных змен.

Выратуем Прыпяцкія дубровы
Унікальным дубровам Прыпяцкага Палесся пагражае знішчэнне, кампанія імкнецца абараніць нацыянальны парк "Прыпяцкі" ад незаконных высечак.

Кампанія супраць сезонных выпальванняў травы
Падпальванне сухой мінулагодняй травы вядзе да зніжэння ўрадлівасці глебы.