Ствары свой праект! Бясплатная коуч-майстэрня пад Брэстам — 4 дні з карысцю на прыродзе

Агенства рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” і Берасцейскае грамадскае аб’яднанне “Час зямлі” запрашаюць хлопцаў і дзяўчат 18-25 гадоў весела і карысна правесці час на інфармацыйна-адукацыйнай майстэрні ў сядзібе недалёка ад Брэста. 

25.08.2017 Жыццё ў стылі «эка» Аўтар: Брэсцкі Зялёны партал Фота: marina-sukhinina.com

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу маладых, актыўных людзей, якія жадаюць стаць валанцёрамі ў сферы культуры або экалогіі. Удзельнікі пазнаёмяцца з арганізацыямі “Дзедзіч” і “Час зямлі”, даведаюцца аб іх дзейнасці і бліжэйшых планах. Пазнаёмяцца з асноўнымі прынцыпамі валанцёрства і тымі “плюшкамі”, якія можна за гэта атрымаць.

Да ўдзелу запрашаюцца жыхары горада ўзростам ад 18 да 25 гадоў, якія цікавяцца тэматыкай экалогіі або культуры, разумеюць беларускую мову. Адбор удзельнікаў будзе ажыццяўляцца на падставе дасланых анкет-заявак.

Каманда мары. Арганізатары раскажуць, як стварыць валанцерскую каманду і далучаць да яе новых людзей.

Ствары свой праект. Маеш шмат ідэй, але не ведаеш, як іх рэалізаваць? Трэнеры пакажуць, як стварыць крутыя праекты для Берасця ў камандзе: вызначыць праблему, сфармуляваць мэты і задачы, запланаваць дзейнасць і арганізаваць кампанію ці акцыю.

Уводзіны ў SMM-тэхналогіі. Эксперты распавядуць, як можна прапіярыць ініцыятыву з дапамогай гарадскіх медыя і сацыяльных сетак, каб пра вашу дзейнасць даведаліся іншыя.

Коуч-майстэрня за горадам. Арганізатары забяспечваюць цікавую творчую кампанію, сяброўскую атмасферу і незабыўны адпачынак у Доме еўрапейскіх сустрэч у маляўнічай вёсцы Залессе.

Дзе: Дом Еўрапейскіх сустрэч у в. Залессе Камянецкага раёна.

Калі: 7-10 верасня. Выезд 7 верасня ў 17-00, вяртанне 10 верасня ў 15-00.

Кошт: бясплатна; харчаванне і праезд аплочваюць арганізатары.

Умовы пражывання: летнік на тэрыторыі сядзібы «Дом еўрапейскіх сустрэч»; трохразовае харчаванне, душавыя і ванныя пакоі, начлег у 4-хмесных пакоях на спальніках.

Калі жадаеш стаць валанцёрам і цікавішся экалогіяй і культурай, – запаўняй заяўку да 3-га верасня. 4-га верасня з удзельнікамі, якія пройдуць конкурсны адбор, звяжуцца арганізатары і паведамяць усе дэталі. Колькасць месцаў абмежавана, паспяшайцеся! Усяго для ўдзелу ў “Майстэрні” будзе адабрана 15 чалавек.

Арганізатары летніка пакрываюць ўсе выдаткі: праезд з Берасця, харчаванне і пражыванне ў доме.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 25.08.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.