Еўрапейскі суд: Польшча незаконна вырубае Белавежскую пушчу

Прэс-сакратар Еўрапейскага суду выдаў ацэнку ў спрэчцы паміж Еўрапейскай камісіяй і Польшчай у справе вырубкі Белавежскай пушчы.

«Дзейнасьць польскага ўраду парушае еўразьвязаўскае заканадаўства», – сьцьвердзіў прэс-сакратар Эўрапейскага суду Іў Бот, які выдаў ацэнку спрэчкі паміж Эўракамісіяй і Польшчай у справе вырубкі Белавескай пушчы. 

Паводле Іва Бота, дзейнасьць, якую дазволіў былы міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка і дырэктар «Дзяржаўных лясоў» Ян Тамашэўскі, пагражала Белавескай пушчы. Акрамя таго, нельга было іх апраўдваць эпідэміяй караедаў, як гэта рабіў польскі ўрад, перадае radyjo.net.

Іў Бот ацаніў, што Польшча не рэалізавала неабходных для аховы Белавескай пушчы дзеяньні. У сувязі з гэтым прэс-сакратар прапануе Эўрапейскаму суду прызнаць Польшчу вінаватай у парушэньні эўразьвязаўскіх дырэктываў.

Цяперашні міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Гэнрык Кавальчык заявіў, што цяжкая тэхніка ў пушчу ня вернецца, але далейшай вырубкі ён не выключае (напрыклад, ручнымі бэнзапіламі). Міністар пераконвае, як раней рабіў гэта прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі, што Польшча выканае канчатковае рашэньне Эўрапейскага суду.

Напомним, вокруг вырубки Беловежской пущи в Польше разгорелся скандал. По планам правительства, в пуще вырубке подлежат около 1,3 млн деревьев, заражённых опасным вредителем - короедом-типографом.  Сотни поляков вышли на улицы в знак протеста против вырубки деревьев в Беловежской пуще

В свою очередь экологи протестуют против этих планов и требуют дать возможность реликтовому лесу самостоятельно справиться с естественными процессами обновления массива. Еврокомиссия в 2016 году завела дело против страны за вырубку деревьев в пуще. Суд Евросоюза присудил Польше штраф в размере 100 тысяч евро в день за вырубку лесов Беловежской пущи.


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 22.02.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.