Еўропа ахоплена ляснымі пажарамі. У Беларусі іх колькасць пакуль меншая за мінулагоднія паказчыкі

Пажаранебяспечны сезон знаходзіцца ў самым росквіце. Распаўсюджанню ўзгаранняў у лясных масівах спрыяюць: чалавечы фактар і сухое цёплае надвор’е. 

18.08.2017 Жывая прырода Аўтар: Хрысціна Чарняўская Фота: voloktoday.ru, sputnik.by

У параўнанні з мінулым 2017 год ужо адзначыўся павелічэннем выпадкаў лясных ўзгаранняў у краінах Еўразвязу. Па інфармацыі Euronews, іх колькасць узрасла у тры разы і дасягнула плошчы параўнальнай па памерах з Люксембургам.

На жаль, ужо ёсць і выпадкі гібелі людзей: менш, чым за месяц у Партугаліі ад агню загінула 64 чалавека. У цэлым жа пажаранебяспечная сітуацыя захоўваецца ў Італіі, Харватыі, Грэцыю. Не выключана, што Германія, Нідэрланды, Данія, Аўстралія і Швейцарыя таксама могуць пацярпець ад агню.

У Расіі ў Рэспубліцы Саха (Якуція), Краснаярскім краі і Іркуцкай вобласці плошча пажараў ужо перавысіла мільёны гектараў і працягвае павялічвацца, перадае Greenpeace Расіі.

Па словах Аляксандра Угрына, кансультанта ўпраўлення лясной гаспадаркі, у Беларусі з пачатку пажаранебяспечнага перыяду ў 2017 годзе зафіксавана 86 выпадкаў агульнай плошчай узгаранняў 46,7 гектары. Відавочна гэта менш, чым у 2016 годзе, калі было зарэгістравана 203 выпадкі лясных пажараў на плошчы 118, 3 гектары. Аднак сезон пакуль не скончаны і небяспека ўзгаранняў захоўваецца.

Як падкрэсліў Аляксандр Угрын, прычыны крыюцца ў чалавечым фактары. Міжнародныя эксперты адзначаюць таксама высокія тэмпературы і малую колькасць ападкаў.

І калі ў першым выпадку зразумела, што людзі абыякава ставяцца да выканання правіл пажарнай бяспекі ў лясах. То другая прычына - гэта наступствы кліматычных змянення, якія і прывялі да павелічэння пажаранебяспечнага перыяда, лічаць эксперты. І ў будучым прагназуецца павелічэнне частаты лясных пажараў з “захопам” новых тэрыторый.

Як заяўляе Аляксандр Хёлд, старэйшы эксперт Еўрапейскага Інстытуту леса, сёння фіксуюцца ўзгаранні ў тых месцах, дзе раней з гэтым не сутыкаліся. На яго думку, неабходна якасная прафілактыка, але ўсе грошы ідуць на барацьбу з ляснымі пажарамі, а не ў стратыгічнае кіраванне землямі і расліннасцю.

Аднак у той жа Расіі не хапае бюджэтных сродкаў нават на ліквідацыю ачагоў узгарання. Прычыны ў наўмысным заніжанні рэгіянальнымі ўладамі плошчаў і колькасці загінуўшых ад агню. З-за чаго з федэральнага цэнтра выдзяляюцца сумы, якіх дастаткова ўсяго на 1/10 частку ад рэальных патрэб, так як там не бачаць праблемы.

Менавіта з гэтым, акрамя пажараў, не першы год даводзіцца змагаецца Greenpeace. У арганізацыі ўпэўнены, што калі нарэшце пачнуць паступаць праўдзівыя звесткі з рэгіёнаў і будуць вывучаны ўсе прычыны бяссіля дзяржавы, то ў 2018 годзе ўдасца пазбегнуць катастрафічнай сітуацыі.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 18.08.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.