Драўніну з польскай часткі Белавежскай пушчы атрымоўваюць 128 фірмаў-вытворцаў фанеры і дошак

Колькі месяцаў таму абаронцы Белавежкай пушчы - экалагічныя арганізацыі, медыя-выданні і прыватныя асобы вырашылі высветліць хто купляе пушчанскую драўніну. У нядзелю, 13 жніўня, выданне Oko.press папрасілі сваіх чытачоў дапамагчы даведацца пра гэтыя арганізацыі болей. І адбылося неверагоднае - удалося знайсці 128 фірмаў, што сёлета атрымалі дрэва з лясной гаспадаркі “Białowieża”!

17.08.2017 Грамадства Аўтар: Брэсцкі Зялёны партал Фота: oko.press, facebook

Самыя буйныя кампаніі з ліста Генеральнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў -  гэта ўласна вытворцы фанеры і дошак. Акрамя фірмы “Sklejką-Eko” пастаўкі з пушчы вядуцца ў беластоцкую “Biaform SA” ці “Sklejka Pisz SA”, якая належыць да групы Paged.

 

Paged - нацыянальны лідар у вытворчасьці фанеры і сёлетні лаўрэат прэміі “Diamenty Forbesa” для кампаній, якія вельмі хутка развіваюцца.

 

Сярэднія і малыя фірмы займаюцца пастаўкамі цвёрдых парод, вытворчасцю паддонаў, а таксама будаўніцтвам і гандлем.

Некаторыя з атрымальнікаў, у тым ліку некаторыя вядомыя заводы, на сваіх інтэрнэт-старонках згадваюць, што іх вытворчасць сертыфікаваная кампаніяй Forest Stewardship Council. А гэта значыць, што яны выкарыстоўваюць выключна сертыфікаваную сыравіну. FSC у сваю чаргу з’яўляецца гарантыяй таго, што лясная гаспадарка выкарыстоўваецца ўстойліва, паходжання сыравіны - легальнае, а таксама тое, што яна паходзіць з месцаў, дзе вырубка не парушала прыроднай цэласнасці.

 

Пераклад Юля Лісіца.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 17.08.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.